Інфармацыя аб затрыманні першага намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай працы Адміністрацыі прэзідэнта, члена ЦВК Уладзіміра Холада афіцыйна не пацвярджаецца.
Пра тое, што У.Холад быў затрыманы ў момант атрымання хабару ў 35 тысяч долараў, паведаміў 6 ліпеня інтэрнет‑рэсурс «Белорусский партизан».
У Генеральнай пракуратуры, Міністэрстве ўнутраных спраў і Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі БелаПАН заявілі, што не валодаюць інфармацыяй аб гэтым.
У Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што У.Холад знаходзіцца ў камандзіроўцы. Звязацца з ім па тэлефоне не ўдалося — мабільны тэлефон У.Холада адключаны.