06.07.2007 / 20:04

Грошай на тэлеканал «Белсат» пакуль няма 29

Меркавалася, што канал распачне вяшчаньне з Польшчы ў кастрычніку. Аднак грошы для каналу дагэтуль не прыйшлі, і працэдура расьцягваецца да бясконцасьці.

Меркавалася, што канал распачне вяшчаньне з Польшчы ў кастрычніку. Аднак грошы для каналу дагэтуль не прыйшлі, і працэдура расьцягваецца да бясконцасьці.

Кіраўніцтва «Белсату» занепакоенае, што бюракратычныя працэдуры могуць адцягнуць старт каналу на няпэўны час. У сваю чаргу МЗС Польшчы чакае ад «Белсату» канкрэтнай праграмы дзеяньня. Дзейнасьці быць ня можа, бо няма грошай — гавораць у «Белсаце».

Праблеме фінансаваньня польскага спадарожнікавага каналу для Беларусі было прысьвечана адмысловае спатканьне ў Сойме Польшчы.

Нягледзячы на тое, што перамовы паміж TVP (Польская тэлевізія) і МЗС наконт стварэньня спадарожнікавага каналу для Беларусі распачаліся яшчэ ў верасьці 2006, падпісаць адпаведнае пагадненьне ўдалося толькі сёлета 21 красавіка. Згодна з падпісанымі дамоўленасьцямі, МЗС абавязанае перадаць на функцыянаваньне каналу 16 млн. злотых (4 млн. эўра). Выкарыстаньне дадзенай сумы да канца гэтага году зьяўляецца абавязковай умовай прызнаньня сродкаў на наступны год. Ад дня падпісаньня дамовы мінуў месяц, а грошы так і не былі пералічаныя на дзейнасьць «Белсату». Для таго, каб гэта адбылося, прадстаўнікі TVP і МЗС мусяць абмеркаваць дэталі функцыянаваньня каналу. Аднак на працягу больш як месяца міністэрства ня здолела стварыць адпаведнай групы, у выніку — гэта ўдалося зрабіць чатыры дні таму. Нават калі б МЗС перадало б 16 млн. на працягу сёньняшняга дня, што цалкам немагчыма, то працэдуры зацьвярджэньня сродкаў унутры TVP зоймуць каля трох месяцаў. Калі ж сродкі пачнуць выкарыстоўвацца толькі праз тры месяцы, то да канца году іх ня ўдасца выкарыстаць па прызначэньні.

Гаворыць кіраўнік спадарожнікавага каналу «Белсат» Агнешка Рамашэўска.

А. Рамашэўска: У выніку дэпутацкай папраўкі ў праект бюджэту на выдаткі спадарожнікавага каналу для Беларусі было прызначана 16 млн. злотых. Аднак да гэтага часу мы нават граша не атрымалі ад гэтай сумы. Калі б не падтрымка TVP, якая ад чэрвеня мінулага году нас фінансуе, мы ўвогуле не змаглі б дзейнічаць. Агулам ад тэлевізіі мы атрымалі больш за 2 млн. злотых і спадзяемся, што МЗС зьверне гэтыя сродкі TVP. Камісія, якая паўстала нядаўна з мэтаю абмеркаваньня пляну дзейнасьці, ужо неўзабаве павінна пачаць распрацоўку бюджэту на наступны год, а мы яшчэ не абмеркавалі дэталяў на гэты год. Калі б не дапамога кіраўніцтва TVP, то гэтага праекту ўвогуле не было б.

А што вы думаеце пра гэта? Зьмясьціце свой камэнтар да гэтага артыкулу і да кожнага іншага паведамленьня на nn.by. Хай людзі вас пачуюць!

Прысутная на паседжаньні дэпутатка парлямэнцкай камісіі дзяржаўнага бюджэту Марыя Зуба паведаміла, што пакуль ня будуць выкананыя фармальнасьці з боку «Белсату», ня можа быць і гаворкі пра перадачу 16 млн. злотых.

М. Зуба: Мы ня можам прымусіць МЗС перадаць грошы, пакуль тэлевізія ня выканае сваіх абвязкаў. Таму мы перш за ўсё мусім высьветліць, чаму згаданае заданьне не падрыхтаванае.

Са словаў Агнешкі Рамашэўскай вынікае, што плян бюджэту каналу быў перададзены ў МЗС яшчэ ў траўні. Што датычыць фармальнасьцяў, зьвязаных з функцыянаваньнем каналу, якія для МЗС зьяўляюцца ўмовай перадачы грошаў, то Рамашэўска зазначыла, што прычынай затрымкі зьяўляецца менавіта адсутнасьць сродкаў.

На працягу ўсяго часу паўставаньня каналу МЗС прызначыў на варштаты для будучых супрацоўнікаў «Белсату» каля 200 тыс. злотых. Аднак гэтая сума здолела пакрыць выдаткі толькі 2 тураў падрыхтоўчага курсу, а агулам іх адбылося дзевятнаццаць. Гаворыць прадстаўнік МЗС Польшчы Ежы Памяноўскі.

Е. Памяноўскі: Згодна з заканадаўствам, нельга фінансаваць праект, які зьяўляецца плянам. 16 млн. злотых рашэньнем Сэйму зарэзэрваваныя для дзейнасьці каналу. Але для таго, каб іх пачаць выкарыстоўваць, прадстаўнікі МЗС і тэлевізіі павінны абмеркаваць і зацьвердзіць плян выдаткаў. Хаця час нас падганяе, я мяркую, што мы своечасова здолеем перадаць гэтыя сродкі «Белсату». Стварэньне тэлевізійнага каналу ў любой краіне займае каля 2 гадоў. Мы робім усё, што можам, і робім гэта максымальна хутка, як дазваляе нам дзейнае заканадаўства.

Па выніках сустрэчы дэпутаты Парлямэнцкай групы «Салідарныя зь Беларусьсю» прынялі зварот да міністра замежных справаў Польшчы Анны Фатыгі, у якім выказваюць занепакоенасьць у сувязі з адтэрміноўкай старту каналу «Белсат».

Гаворыць кіраўнік пярлямэнцкай групы «Салідарныя зь Беларусьсю» Робэрт Тышкевіч.

Р. Тышкевіч: Калі сёлета сродкі ня будуць адпаведна выкарыстаныя, то могуць зьявіцца цяжкасьці зь фінансаваньнем гэтага праекту на наступны год. Бюджэт краіны заўсёды вельмі шчыльны й натуральна, што цяжка будзе прызначыць адпаведную суму на патрэбныя выдаткі ў 2008 годзе. Таму мы зьвяртаемся да міністра замежных справаў з просьбай як мага хутчэйшай перадачы грошаў каналу «Белсат», паколькі гэта найбуйнейшы ў Эўропе тэлевізійны праект на карысьць дэмакратызацыі.

Паводле ўступных плянаў, вяшчаньне каналу «Белсат» павінна было распачацца 15 кастрычніка. Рашэньня пра пазьнейшы тэрмін выхаду ў эфір пакуль не прымалася, аднак, беручы пад увагу пэўныя складанасьці, зьвязаныя зь перадачай сродкаў на выдаткі каналу, адбыцца гэта зможа й пазьней.

Нагадаем, што «Белсат» створаны пры дзяржаўным канале «Польскай тэлевізіі» (TVP). Вяшчаньне каналу на тэрыторыю Беларусі будзе адбывацца пра дапамозе спадарожніка. Паводле дадзеных адмысловага дасьледаваньня, спадарожнікавыя антэны ў Беларусі мае больш за 7 % сем’яў.

Дзьмітры Гурневіч, Польскае радыё для замежжа

0
нешта нейкае / Адказаць
06.07.2007 / 21:32
Даигралися, грантасосы! Бугага!
0
Маладафронтавец / Адказаць
06.07.2007 / 22:24
Беларусі дапамогуць толькі самі Беларусы. Спадзявацца трэба толькі на свой народ... кажу не аб Белсаце, а агулам аб сытуацыі...
0
MK / Адказаць
06.07.2007 / 22:36
гэты Гурневіч даволі часта стаў рыхтаваць непустыя матэрыялы. Бо пахвас шчырабеларусічкіны ўжо заманаў. З гэнага пахвасячкі і выходзяць такія во правалічкі
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру