Зь верасьня з тэлеэтэру зьнікне праграма Алеся Матафонава «Адкрыты архіў». Яе закрылі без тлумачэньня прычынаў.

У новым сэзоне на экранах тэлевізіі больш ня зьявіцца добра знаёмая гледачам застаўка, дзе з рыпам адчыняюцца цяжкія дзьверы. Ня стане праграмы «Адкрыты архіў».

Аўтар і вядучы Алесь Матафонаў цяпер працуе над цыклем перадач «Маем рэчы», прысьвечаным гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі.

Паводле слоў Матафонава, праект «Адкрыты архіў» закрылі без тлумачэньня прычын. Нават прэтэнзій не выказвалі. Неўпадабаныя перадачы (5 з 29 выпускаў) начальства проста не выпускала ў этэр.

Праблемы пачаліся з выпуску праграмы «Міт пра нацыянальны кінэматограф» (кастрычнік 2003): кіраўніцтва тэлеканалу забараніла паказваць другую частку перадачы. Не пусьцілі ў этэр дзьве перадачы, прысьвечаныя асобе гісторыка Лаўрэнція Абэцэдарскага, і дзьве перадачы аб стварэньні кніжнай сэрыі «Памяць». За тры дні да іх паказу (на пачатку чэрвеня) перадачу закрылі.

Матафонаў спадзяецца, што ад-навіць «Адкрыты архіў» усё ж удасца: ёсьць «раскручаны» брэнд, ёсьць цікавасьць гледачоў, дый сюжэтаў не бракуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0