Даволі нетрадыцыйная для Беларусі нумарацыя часопісу, чарговы нумар якога атрыманы пасьля амаль гадовага перапынку.

Сярод іншага артыкулы Зьмітра Мацьвейчыка пра ўдзельніка паўстаньня 1831 г. Уладзіслава Плятара, які заснаваў у швайцарскім Рапэсьвілі музэй, ды Ігара Грабенчука «Музэйныя праекты ў Беларусі другой паловы ХІХ — пач. ХХ ст.». Варта зьвярнуць увагу на нататку Ганны Запартыкі пра пэрспэктывы навуковай рэканструкцыі музэю Івана Луцкевіча ў Вільні.

Надзея Старавойтава друкуе ўрывак зь беларускага рыцарскага раману ХVI ст. «Чорны востраў Сяміжовы», а Сьвятлана Немагай — рукапіс Міхаіла Агінскага «Нататкі пры музыку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0