06.07.2007 / 20:51

Зьніч (інак Мікалай): У Жыровічах са мной усе размаўляюць па‑беларуску 16

У пятніцу ў Менску прайшла прэзэнтацыя паэтычнай кнігі Зьніча «За мурам».


У пятніцу, 6 ліпеня, у Менску прайшла прэзэнтацыя паэтычнай кнігі Зьніча (Алега Бембеля) «За мурам».

Маленькая заля Беларускага ПЭН‑цэнтру не зьмясьціла ўсіх ахвочых паглядзець і паслухаць Зьніча. Прыйшло каля 70 чалавек.

Алег Бембель ужо 11 гадоў як жыве ў Жыровіцкім манастыры — там ён атрымаў духоўнае імя Мікалай. Новая кніга паэта (кніжачка маленькая, выдадзена фарматам А6)— менавіта погляд інака Мікалая на сьвецкае і рэлігійнае жыцьцё. Часам яго падзяляе самы сапраўдны мур.

Імпрэзу пачаў бард Андрэй Мельнікаў, які выканаў некалькі сваіх песьняў. Ужо пасьля вершы пачаў чытаць сам інак Мікалай, чытаў шмат і пранікнёна.

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Таксама Зьніч расказаў пра сваё жыцьцё ў манастыры: «У Жыровічах абсалютна ўсе размаўляюць са мной па‑беларуску. Духавенства вельмі добра ставіцца да беларускай мовы. Калі зайшла гаворка пра выданьне гэтай кнігі, то яны дапамаглі ўсім, чым маглі».

На прэзэнтацыі было сказана, што кнігу «За мурам» вельмі высока ацаніў уладыка Філарэт. Сам Зьніч напрыканцы імпрэзы заклікаў усіх жадаючых прыехаць да яго ў Жыровічы: ён абяцае знайсьці час, каб паразмаўляць там з кожным госьцем.

Зьміцер Панкавец

***

Зьніч. За мурам: саната вяртаньня ў чатырох частках / Слонім, 2007. — 112 с.

0
Dz / Адказаць
07.07.2007 / 00:03
Бачыў я па Спасу фільм пра Зніча, уразіла мяне, як ён ругаў нацыяналістаў за адсутнасць любові да "святой Маскоўскай Русі". Не кожны, хто размаўляе на беларускай мове зьяўляецца нашым чалавекам. Шмат антыдзяржаўных таварышаў. Паказчык добрага (нашага) чалавека - гэта колькасьць дзяцей і лацінства.
0
сьцізорык / Адказаць
07.07.2007 / 11:00
Лацінства-паказчык беларускасьці?Адурэць!Ды пакуль не было гэтых ягайлавых ксяндзоў і розных ляхаў-мніхаў,хто мог нас перамагчы?
0
Aleś Jurkaviec to Dz / Адказаць
07.07.2007 / 13:24
Не варта падзяляць людзей так выразна на "чужых" і "сваіх". У сёньняшнім Зьнічы мне таксама шмат чаго не падабаецца, але ён усё ж ад беларушчыны не адмовіўся і яе прапагандуе нават у кляштары. І што, зараз адкінем як "ня наша" ягонае "Роднае слова і маральна-этычны прагрэс"? Не спрашчайце складаныя праблемы, бо беларушчына - зьява абсалютна рознабаковая.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру