06.07.2007 / 21:51

З прыходам балтыйскага інвэстара «Аліварыя» фіксуе рост 2

Да канца гэтага года піўзавод «Аліварыя» павялічыць свае вытворчыя магутнасці да 5 млн. дэкалітраў. Такі рост стаў магчымы дзякуючы прыходу на беларускае прадпрыемства стратэгічнага інвестара — піўнога холдынгу «Baltic Beverages Holding» (BBH). За актыўнае прыцягненне і эфектыўнае выкарыстанне замежных інвестыцый генеральны дырэктар «Аліварыі» Мікалай Дудко вечарам 5 ліпеня быў аб’яўлены лаўрэатам конкурсу «Чалавек справы — 2007».

Супрацоўніцтва беларускага піўзавода «Аліварыя» з піўным холдынгам ВВН у Беларусі лічаць адным з самых гучных інвестыцыйных праектаў 2006 года. На прэс‑канферэнцыі арганізатараў і лаўрэатаў конкурсу «Чалавек справы — 2007» М.Дудко зазначыў, што рашэнне аб прыцягненні стратэгічнага партнёра было абумоўлена зацікаўленасцю не толькі ў дадатковых інвестыцыях, але і ў міжнародным вопыце маркетынгу і арганізацыі продажаў. «У гэтым сэнсе мы шукалі не толькі фінансавага донара, але і спецыялістаў, у якіх ёсць тэхналогіі па прасоўванні прадукту, — сказаў ён. — Цяпер мы асвойваем вопыт, назапашаны ў іншых краінах».

Першыя паўгода супрацоўніцтва з ВВН ужо далі вынік: у чэрвені 2007 года «Аліварыя» атрымала адразу тры міжнародныя сертыфікаты якасці; індэкс якасці піва «Аліварыя» быў прызнаны адпаведным міжнароднаму ўзроўню.

Дзякуючы зманціраванай новай лініі разліву ў ПЭТ‑пляшкі яшчэ да канца сезона пачнаецца разліў піва ў пляшкі новай формы.

У найбліжэйшых планах «Аліварыі» — будаўніцтва новага корпуса для размяшчэння складоў, устаноўка новай лініі па разліве піва, а таксама нарошчванне магутнасцей па бражэнні.

Выйграўшы міжнародны тэндэр, ВВН набыў 30% акцый беларускага прадпрыемства за 18,5 млн. долараў ЗША. Сёлета ў пашырэнне вытворчасці беларускага прадпрыемства ВВН плануе інвеставаць 9,7 млн. долараў.

БелаПАН

0
ляма / Адказаць
06.07.2007 / 23:18
усё, нап'ёмся Аліварыі
0
UsAnon / Адказаць
09.07.2007 / 19:59
А піва — усё адно дрэнь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру