«Усе людзі мусяць пакінуць Новы Арлеан» — увечары ў сераду заклікала губэрнатар штату Луізіяна Кэйтлін Блянка. Пад вадою зьнікае мільённы горад-порт, заснаваны французамі ў 1718 г. як паўночны фарпост Новай Францыі на Карыбскім моры.

У выніку ўрагану «Катрына» прарвала дамбы, што абаранялі горад ад марскіх хваляў. Прагалы не ўдаецца зацыраваць мяхамі зь пяском, і вада наплывае. Больш за 200 чалавек загінулі, 80% тэрыторыі гораду знаходзяцца пад вадой.

Радзіма знакамітага Луі Армстранга, знаходзіцца ніжэй узроўню Мэксыканскае затокі.

Мэр гораду Рэй Наджын заявіў, што такія трагедыі здараюцца раз у жыцьці, а CNN ахрысьціла жнівеньскі Новы Арлеан «пеклам на зямлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0