Архіў

Алег Шнэк

Месяц таму, 16 жніўня, у Мэльбурне памёр грамадзкі дзеяч Алег Шнэк.

Вестка пра ягоную сьмерць стала для сяброў і знаёмых сапраўдным шокам. Сп.Алег выглядаў куды маладзейшым за свае 75 год, быў вельмі жвавым і па-спартоваму актыўным чалавекам. Кіраўніца вакальнага гурту «Каліна» (Мэльбурн) Тамара Субач, паведамляючы пра сьмерць сп.Алега, напісала: «Гэты вясёлы чалавек з шляхетнымі манерамі вельмі любіў сваю радзіму — Беларусь. Ягоны сыход — вялікая страта для ўсёй беларускай грамады ў Мэльбурне».

Алег Шнэк нарадзіўся 7 лютага 1930 г. у Ленінградзе, дзе бацька вучыўся ў Вайсковай акадэміі. З бацькамі давялося шмат паезьдзіць — Корасьцень ва Ўкраіне, зноў Ленінград, Чыта. Нягледзячы на гэта, улетку Шнэкі стараліся выбрацца на Случчыну, у вёску Лядныя. У 1939 г., здавалася, сям’я пераехала на Случчыну канчаткова. Годам раней бацьку выключылі з партыі, звольнілі ў запас, і ён уладкаваўся настаўнікам у школу. Аднак на радзіме пажылі толькі пяць год. У 1944-м, апасаючыся бальшавіцкага перасьледу — Сьцяпан Шнэк быў акруговым кіраўніком Краёвай абароны, сыны — сябрамі СБМ — сям’я пакідае Беларусь.

З 18-гадовага ўзросту Алег Шнэк мусіў ісьці працаваць. Спачатку на капальнях у Францыі, а зь пераездам у Аўстралію трэба было зарабляць на ўласную хату й падтрымліваць матэрыяльна матку. У 1952 г. сям’ю напаткала трагедыя — скончыў жыцьцё самагубствам бацька. Алег працаваў чарцёжнікам у прадстаўніцтве «Эрыксан» у Мэльбурне, потым — у сфэры вайсковых радараў. Паралельна браў удзел у грамадзкім жыцьці. Спачатку — у Саюзе беларускай моладзі, а ў лягеры для перамешчаных асоб у нямецкім Ватэнштэце ён далучаецца да беларускага скаўтынгу, бярэ ўдзел у арганізацыі Беларускага спартовага аб’яднаньня пры міжнароднай моладзевай арганізацыі YMCA.

У Аўстраліі ён быў адным з арганізатараў скаўцкага зьвязу «Ўсяслаў Чарадзей», футбольнай, валейбольнай, баксэрскай дружын, працаваў у спартовым клюбе «Зубр». Ва ўспамінах пісаў: «Я заўсёды цьвёрда верыў, што праца з моладзьдзю, асабліва ў галіне нацыянальнага спорту, для папулярызацыі нацыі мае самае вялікае значэньне».

Быў актывістам парафіі царквы Трох Віленскіх Пакутнікаў БАПЦ, а апошні год нават расьпісваў інтэр’ер будынку царквы.

З адыходам Алега Шнэка скончыўся значны пэрыяд гісторыі паваеннай беларускай эміграцыі на зялёным кантынэнце.

Алег Гардзіенка

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў3

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як працуе амністыя — дзяўчына, якой далі за наркотыкі 12 гадоў, вызвалілася праз пяць4

Жыгар з «Белпола» раскрытыкаваў тых, хто прывёў Мельнікаву ў топ апазіцыі. Латушка адказаў50

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве24

Украінская разведка заявіла пра падрыў расійскага вайсковага цягніка пад Мелітопалем5

Літоўская рэжысёрка адказала Курэйчыку наконт скандальнага серыяла «Акрэсціна»13

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №112

Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух21

Куды і як выехаць з Мінска на дзень, каб адпачыць? Пяць ідэй8

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў3

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць