Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1010

Барадзіну не пад нос "незалежная мова"

Непавага да правоў чалавека і да права нацыі гаварыць на сваёй мове вырастаюць з аднаго саўкова-імпэрскага кораню. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Хоць "саюзная дзяржава" даўно стала аб'ектам іроніі, ёсьць адна сфэра, дзе назіраецца кранальнае адзінства Менску і Масквы. Гэта — калі трэба даць адлуп заходнім дэмакратызатарам. Колькі б ні сварыліся Крэмль з тутэйшым начальствам, але супольна паказаць дулю Захаду зь ягонымі закідонамі наконт усялякіх там правоў чалавека — гэта сьвятое!

Вось і ў Кіеве на сэсіі ПА АБСЭ дзьве дэлегацыі — Беларусі і Расеі — прагаласавалі супраць рэзалюцыі, што заклікае ўлады нашай краіны палепшыць сытуацыю ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Варта, дарэчы, падкрэсьліць: гэта было галасаваньне толькі на ўзроўні палітычнага камітэту. Бо некаторыя рэсурсы пасьпяшаліся абвесьціць, што дакумэнт прыняты канчаткова. Насамрэч гэта можа адбыцца ў панядзелак на пленарным пасяджэньні.

І яшчэ адзін штрых што да "саюзнае дзяржавы". Сёньня дзень гэтай віртуальнай структуры быў на "Славянскім базары". Лішні раз думаеш: дзякуй богу, што структура віртуальная! Бо ад пэўных выказваньняў Паўла Барадзіна, мякка кажучы, трошкі ніякавата.

Не, я не пра чарговыя фантазіі кшталту той, што ў будучую "саюзную дзяржаву" ўвойдзе ўся Эўропа. Да гэтага палёту думкі галоўнага чыноўніка мітычнага ўтварэньня даўно ўсе прызвычаіліся. Але сёньня ён вырашыў яшчэ і паўшчуваць Юшчанку за нацыяналізм. ""Лукашэнка выступіў на расейскай мове, прывітаньне Пуціна — на расейскай мове, хаця ён мог і па-нямецку, і па-ангельску, і па-француску... А вось прывітаньне ўкраінскага прэзыдэнта было на "незалежнай мове", — упікнуў тога Барадзін.

Што ж, беларускае начальства яшчэ з часоў Хрушчова атрымлівала камплімэнты за імкненьне ісьці ў авангардзе працэсу зьліцьця нацыяў. Сёньня стаўленьне тутэйшага чынавенства да мовы тытульнай нацыі ці ня болей цынічнае, чым тады. Нават без інструкцый Барадзіна. Лёгка ўявіць, што было б, каб апарат "саюзнай дзяржавы" атрымаў рэальныя паўнамоцтвы і стаў накідаць сваю культурную палітыку! Добра што бадлівай карове бог рог не дае.

Адэпты "саюзнае дзяржавы" любяць праводзіць паралелі з Эўразьвязам. Дык вось, каб нейкі брусэльскі чыноўнік папракнуў прадстаўніка любой вялікай ці маленькай краіны ЭЗ за "незалежную мову", то вылецеў бы са сьвістам у момант вока. Эўразьвяз траціць шалёныя грошы на пераклады, каб забясьпечыць у далікатнай моўнай галіне поўную роўнасьць для брытанцаў і эстонцаў, французаў і баўгараў.

...Што агульнага між гэтымі двума эпізодамі — на сэсіі ПА АБСЭ і на "Славянскім базары"? Непавага да правоў чалавека і да права нацыі гаварыць на сваёй мове растуць, як бачым, з аднаго саўкова-імпэрскага кораню.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць