У выпадку ажыццяўлення «праекта саюзнай дзяржавы» ў Беларусі можа з'явіцца самастойны выхад да мора на тэрыторыі Расіі. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Павел Барадзін 8 ліпеня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню дня саюзнай дзяржавы, што праходзіць падчас «Славянскага базару ў Віцебску».

Паводле слоў П.Барадзіна, цяпер разглядаюцца тры праекты будаўніцтва беларускага марскога порта ў Ленінградскай вобласці.

Дзяржсакратар таксама закрануў тэму ўзаемаадносінаў Украіны і Расіі. П.Барадзін, у прыватнасці, крытычна паставіўся да таго, што прывітане прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі, адрасаванае «Славянскаму базару ў Віцебску», было напісана на ўкраінскай мове. «Лукашэнка выступіў на рускай мове, прывітанне Пуціна - на рускай мове, хаця ён мог і па-нямецку, і па-англійску, і па-французску... А вось прывітанне ўкраінскага прэзідэнта было на «назалежнай мове», - канстатаваў Барадзін.

Пры гэтым ён выказаў упэўненасць у тым, што ў склад саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «ўвойдзе ўся Еўропа». «У нас для гэтага ёсць усё», - падкрэсліў чыноўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?