Сколькі выпілі гарэлкі ў Расеі за першыя паўгоду 1910 г.?
Усяго 41 мільён 192 тысячы вёдзер, проці леташняга году выпілі больш на тры мільёны 272 тысячы вёдзер. Стараюцца людзі!
Гарэлкі найбольш выпіваюць у Сібіры, сярэдніх і паўднёвых расейскіх губэрнях, найменш — у паўночных і заходніх губэрнях. Па гарадох выпіваюць у тры разы больш, чым сяляне, а найбольш выпіваюць па сібірскіх гарадох.
У Менскай губ. за апошні тыдзень памерла на халеру 27 чалавек, захварэла 87. Ад пачатку пошасьці захварэла 4 206, памерла 424.
Смаленск. На выбарах у гарадзкую думу прайшлі дэмакраты.
1910, №36