Зь Беларусі і Літвы

Віцебск. Тымчасовы аддзел акружнога суду разглядаў справу Івашэўскай, Маліноўскага, Сянкевіча і Апанасёнка. Правініліся яны ў тым, што першыя двое ўтрымлівалі тайна школы, а другія вучылі ў іх. На судзе выявілася, што п.Івашэўская шчодра падтрымлівала шмат школ у цэлай губэрні, нягледзячы, чы то каталіцкія, чы то праваслаўныя.

Суд усіх апраўдаў.

Г. Беласток, Гродз. губ. У Беласток прыйшоў пехатой незвычайны мандровец, Мікульчык. Гэта беларус, яшчэ зусім малады хлопец, гадоў 26. Адзеты па-сялянску. Шмат бачыў на сваім вяку. Быў шаўцом, манахам, стрэлачнікам, пісаў у расейскіх газэтах, служыў у цырку. Гэтага году наважыўся пайсьці пехатой вакруг сьвету. Выйшаў з Пскова. Пойдзе ў Канстантынопаль, Марсэль, Парыж і далей. За сем гадоў вернецца ў Пецярбург. Грошай Мікульчык з сабой ня ўзяў і хоча падзарабіць часам у дарозе. З гэтай падарожжы маніцца напісаць рад абразкоў.

«Б.В.»

Ад рэдакцыі:

Рукапісы і карэспандэнцыі, прысланыя ў рэдакцыю, павінны быць чытэльна напісаны з праўдзівай фаміліяй і адрасам таго, хто яе прысылае. Можна таксама падпісаць прозьвішча разам з фаміліяй, хто не захоча, каб была надрукавана праўдзівая фамілія. Адрас і фамілія толькі для ведама рэдакцыі.

Наша Ніва. 1910. №37

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0