З 4 па 7 ліпеня каталіцкай міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай сэмінарыі імя сьв. Тамаша Аквінскага ў Пінску праходзілі рэкалекцыі для юнакоў, прысьвечаныя распазнаньню пакліканьня для сьвятарства. Такія рэкалекцыі ладзяцца тут ужо не першы год.

Сёлета на рэкалекцыі сабраліся 13 маладых хлопцаў з усёй Беларусі. Праводзіліся малітвы, разважаньні, канферэнцыі. 5 ліпеня завітаў кардынал Казімір Свёнтэк, які адправіў Імшу ў сэмінарыйнай капліцы. Была магчымасьць паразмаўляць з навучэнцамі сэмінарыі. Некаторыя з удзельнікаў рэкалекцый ужо канчаткова вырашылі рыхтавацца да сьвятарства і будуць паступаць у сэмінарыю ў гэтым годзе. Аднак усе ўдзельнікі адзначаюць, што чатыры дні рэкалекцый прынесьлі ім вялікую духоўную карысьць, узмацнілі ў іх веру ў Бога і любоў да Яго.

Кастусь Шыталь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0