09.07.2007 / 12:30

Глеб Менскі 2

Новыя беларускія манеты з сэрыі «Умацаваньне і абарона дзяржавы»


12 ліпеня Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусьціць у абарачэньне памятныя манеты «Глеб Менскі» ў сэрыі «Умацаваньне і абарона дзяржавы».

Манеты дзве: срэбная — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;

ды медна‑нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 15,5 г, дыяметрам 33,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасьці, пведамляе сайт Нацбанку. На бакавой паверхні манет надпіс: умацаванне і абарона дзяржавы.

На пярэднім баку манет размешчаны: у цэнтры — выява рэканструкцыі брамы дзяцінца старажытнага Менска, уверсе — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе — год чаканкі (на срэбнай — проба сплаву) і намінал: 20 РУБЛЁЎ на срэбнай і 1 РУБЕЛЬ — на медна‑нікелевай.


На адваротным баку манет — рэльефная выява Глеба Менскага, злева — адлюстраванне ўнікальнага каменнага абразка Маці Божай, аднесенага да XII — XIII стагоддзя, і знойдзенага пры раскопцы старажытнага Менска, па крузе надпіс: ГЛЕБ МЕНСКІ і гады яго праўлення: 1101 — 1119.

Манеты адчаканены: срэбная — якасцю «пруф», медна‑нікелевая — «пруф‑лайк». Тыраж срэбнай і медна‑нікелевай манет — па 5000 штук.

Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

nbrb.by

0
Taliar / Адказаць
09.07.2007 / 12:57
Jakija "umacavan`nie i abarona", kali nazva rubiel`, a u` dadatak kapusta?!
0
Калекцыянэр / Адказаць
09.07.2007 / 18:21
Таляр, тут істотна тое, што Глеб Менскі гэта агульная гісторыя як нашай ідэальнай, так і лукашэнкаўскай рэальнай Беларусі. Калі б нейкая суседняя краіна, прыкладам Польшча, выпусьціла манету, прысьвечаную Беларусі ці нейкай постаці агульнай беларуска-польскай гісторыі, такая манета, безумоўна, уяўляла б цікавасьць для беларускіх нумізматаў. Так і тут. Ну, капуста, але, у адрозьненьне іншых сэрыяў НБРБ, зусім дробная і незаўважная. Затое па-беларуску. Затое "МЕНСКІ". Затое калі Лукашэнку скінуць і ўрэшце капуста зьнікне, усе манеты, выдадзеныя за лукашэнкам, адразу ўзрастуць у кошце. Плюсаў болей. Набуду сабе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру