Архіў

Праца штабялёўшчыка

Галоўная кантора маласіценскага лесапункту — белая з чырвоным дахам, ды яшчэ арнамэнт паўз увесь падмурак. Натхнёны ансамблем нацыянальных колераў, я рушу наўпрост да бухгальтаркі (яна ж — тутэйшы аддзел кадраў) па сваё працоўнае месца.

— Кім работалі да гэтага? — не падымаючы галавы запытвае бухгальтарка.

— Інжынэр-геоляг, мэнэджар па продажах, мастак, журналіст, займаўся грамадзкай адукацыяй, ідэалёгіяй… — рапартую бадзёра, назіраючы, як асадка ў руцэ бухгальтаркі замірае па-над графой «прафэсія», а сама яна глядзіць ужо на мяне.

— Ага, — трохі няпэўна, але, як мне падаецца, задаволена канстатуе «аддзел кадраў». Я ўжо гадаю, што яе зацікавіла найбольш: можа, у гэты самы момант вырашаецца мой лёс на бліжэйшыя два гады… — Будзеце працаваць у нас штабялёўшчыкам.

Бясконцае нагрувашчаньне штабялёў хвоі, елкі, бярозы, асіны ўздоўж чыгункі, вал дрэва, у маштабе якога чалавек — мурашка. Вось гэты чалавек і ёсьць штабялёўшчык. Яго працоўнае месца — на эстакадзе. Так называецца даўжэзны, мэтраў пад 100, памост, звараны з рэек ды насланы дошкамі, на якім ствалы звальваюцца зь лесавозаў, расьпілоўваюцца, пускаюцца па транспартэрнай стужцы, сартуюцца па гатунках, звальваюцца ў кішэні і адкуль кранамі грузяцца ў вагоны Беларускай чыгункі. Кранаўшчыкі, стропальшчыкі, раскрыжоўшчыкі, мэханікі, электрыкі ў Алешчы працуюць зь якой-ніякой тэхнікай, а штабялёўшчыкі — цяглавая сіла. Менавіта яны ўручную, з дапамогай жалезных крукоў, адкочваюць па эстакадзе расьпілаваныя бярвёны даўжынёй два-пяць мэтраў на стужку. Часам трэба скакаць церазь бервяно, якое коціцца згары, — як такі балет удаецца п’яным? Далей — паўз усю эстакаду — штабялёўшчыкі рукамі або рычагамі (вялікі драўляны дрын) скідаюць у асобныя аддзелы (кішэні) розныя сарты дрэва: дровы (двухмэтровыя галіны), піловачнік (3—4-мэтровыя хвоі й елкі на дошкі ці шпалы), фанэру (бярозу для вытворчасьці фанэры), балянсы (дарагую драўніну на экспарт), тэхнічную сыравіну (на цэлюлёзу й прадукт дрэваапрацоўкі)… Штабялёўшчыкі закідаюць у трактарныя прычэпы й самазвалы адпілаваныя камлі, якія тут называюць «паджывотнікамі», і нестандартныя абрэзкі, перакладваюць разваленыя пры транспартаваньні кранамі штабялі, абкорваюць сякерай ды скрабкамі вагонныя стойкі для экспарту лесу, прыбіраюць пілавіньне й вецьце. Рукавіцы, што выдаюцца раз на месяц, дзяруцца тут за тыдзень. Пераламаныя пальцы, рукі, ногі, траўмы хрыбта й сьпіны — штатныя здарэньні (трэба сказаць, амаль заўсёды па п’яні). Праца цяжкая. Напэўна, гэтым кіраваліся байцы нябачнага фронту, накіроўваючы мяне ў Алешчу, — каб больш высільваўся ды менш думаў. Насамрэч, алешчанская эстакада — цудоўная пляцоўка для будаваньня ўласнага цела — «храму душы». У Менску ў спартзалях плацяць грошы за тое, што складае штодзённую працу тут. Міжволі думаеш: якраз-такі накачваньнем мускулаў (у арганізацыйным пляне) мусяць займацца цяпер кволыя апазыцыйныя структуры перад кампаніяй-2006. Разносіць улёткі. Абыходзіць кватэры ад дзьвярэй да дзьвярэй. Трэніравацца. Рыхтаваць тысячы й тысячы прыхільнікаў, якіх не хапіла ў 2001-м ды летась… Партыйным функцыянэрам і заўсёднікам офісаў NGO пара рабіцца палітычнымі штабялёўшчыкамі. І працаваць, працаваць, працаваць. Штодня. Да зьнямогі.

Толькі так у 2006-м мы здолеем перамагчы.

Малое Сітна

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі3

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я з Беларусі на сваёй машыне праехала каля 10 тысяч кіламетраў дзеля Эгейскага мора6

Беларуска ў 36 гадоў паступае ва ўніверсітэт на дзённае4

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый14

Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі? Дураў абвяргае7

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ61

У Трампа выявілі хранічнае захворванне9

ЕС зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі9

Памятаеце дзяўчыну, якая планавала паехаць на «Міс Сусвет», а яе арыштавалі? Яна ўжо на свабодзе3

Скраў $2500 і знік. Махляр падмануў больш за 30 фаундараў па ўсім свеце — сярод іх ёсць і беларусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі3

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць