Зь Беларусі й Літвы

В.Прыдруйск, Віцебск. губ. Дрыс. пав. Пачтовы аддзел у Прыдруйску заменены цяпер на пачтова-тэлеграфічны. Гэта справа даўно ляжала на сэрцы нашым жыцелям, бо выходзіла вялікая невыгода ад няхвату тэлеграфу.

Пінск, Менск. губ. Памешчык Завадзкі рупіцца, каб адкрыць у Пінскім павеце Вышэйшую сельска-гаспадарчую школу. Завадзкі дае на гэта дом і 40 дзесяцін зямлі.

З усіх старон

У Луганску гарадавы Носач, каторага судзілі за зьдзекаваньне над 60-гадовай старухай, засуджаны на 4 гады ў турму.

1910, №40

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0