21 кастрычніка ў менскай бібліятэцы імя Пушкіна адкрылася сьвята францускага чытаньня.

У маленькай залі настолькі было цесна, што ахвотныя паслухаць тоўпіліся нават у калідоры.

На вечарыне прэзэнтавалі францускія творы, што выдаюцца ў рамках праграмы «Багдановіч», — 11 выданьняў, якія нядаўна выйшлі ці вось-вось маюць убачыць сьвет. Сярод выдавецтваў, якія ўжо даўно супрацоўнічаюць з францускім бокам, друкуючы пераклады па-расейску, годна глядзеўся прыватны выдавец Зьміцер Колас: за кароткі час ён пасьпеў выдаць па-беларуску Жана Поля Сартра («Мур»), бацьку «новага раману» Алена Роб-Грые («Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку»), а таксама зборнік п’есаў «набэліянтаў» — Альбэра Камю («Праведнікі»), Самюэля Бэкета («Канец гульні») і Ж.П.Сартра («Мухі»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0