Уладальніцы менскай крамы «Каміла» прад’яўлена абвінавачаньне ў махлярстве.

Ірыну затрымалі яшчэ 18 кастрычніка, і цяпер яна знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на Валадарскага. Крымінальная справа складаецца з эканамічных эпізодаў, у якіх фігуруюць фірмы ЗША, Ірляндыі, Фінляндыі. І.Лазоўская сваёй віны яна не прызнае.

Пры канцы 1980-х Ірына Лазоўская спрычынілася да выданьня «Навінаў БНФ», была карэспандэнткай радыё «Свабода». У 1990-х пайшла ў бізнэс. Бутыкі «Каміла» і «Hugo Boss», якія часткова належалі ёй, былі аднымі з самых папулярных прыватных крамаў сталіцы. Ірына Лазоўская актыўна займалася мэцэнацтвам музыкі і дабрачыннай дзейнасьцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0