Актывісту БНФ Уладзімеру Лабковічу анулявалі права знаходжаньня на тэрыторыі Казахстану, дзе ён знаходзіўся як міжнародны назіральнік за прэзыдэнцкімі выбарамі.

У.Лабковіч два тыдні назіраў за кампаніяй у Вусьць-Каменагорску. У.Лабковіч кажа, што тыдзень за ім езьдзіла «наружка» спэцслужбаў. З калегам-назіральнікам з Кыргыстану ён сустрэўся з прадстаўнічкай адной НДА. Пасьля сустрэчы Лабковіча «ўзялі», калі выходзіў з таксоўкі, калегу з Кыргыстану — у інтэрнэт-кавярні. Па пяцігадзінным допыце ў УУС яму загадалі цягам 24 гадзінаў пакінуць краіну, у справы якой ён «груба ўмяшаўся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0