Вільня. 12 акцябра Віленская су- дзебная палата асудзіла на вечнае пасяленьне старога бацьку і двух сыноў-студэнтаў Умястоўскіх за належнасьць да Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Справа цягнулася 5 гадоў.

М. Гарадок, Віленск. губ., Вялейск. пав. У ваколічных вёсках пануе гарачка-тыфус, а помачы ніскуль не чутно. Прыяжджаў у нашу вёску доктар, дык яму людзі і дыхнуць не давалі. Ну, і дзе наша мясцовая мэдыцына?

Л-а.

З Горацкага павету, Магілёўскай губ. Сяляне тутэйшых вёсак Церахоў, Сьнігіроў і Пірагоў перайшлі на хутары. Гэтым летам за іх прыкладам расьсяліліся на хутары і сяляне вёскі Бель (21 сяліба). Цяпер яны ўзяліся за будоўлю на новых месцах: ставяць хаты і прысельля. Астаўшыеся 40 гаспадароў вёскі, убачыўшы, што ім прыходзіцца зноў драбіцца на палосы ды нават трэба наймаць на свой кошт землямера, маняцца вясной разьехацца, як іх сябры, на хутары.

Саўка Каваль

1910, №42.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0