Законапраект «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» рыхтуюць на восеньскую сесію парламента. 12 ліпеня ён будзе абмеркаваны на пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе.

Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць новыя правілы Мінадукацыі амаль год таму, сказаўшы, што «мова, як жывая істота, развівалася, напаўнялася і дасканалілася, тады як правілы апошні раз прымаліся ў 1957 годзе».

Чаканыя правілы ўжо называюць «лукашэнкаўкай» ці «радзькоўкай» (ад Радзькова — цяперашняга міністра адукацыі).

Радыё Рацыя

Глядзі яшчэ:
Аляксандар Лукашанец: «Ня ведаю, ці забароняць «тарашкевіцу»...
Зьміцер Саўка. Вярблюд на трасянцы: Улады ўзяліся рэгуляваць тое, чым яны й ня думаюць карыстацца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0