Напярэдадні 100-годзьдзя з дня нараджэньня Яна Скрыгана прыгадалася аспошняе спатканьне зь ім.

Зь дзядзькам Янкам я меў не адну сустрэчу. Апошні раз спаткаўся 19 кастрычніка 1988 году позна ўвечары ля паштамту, на тралейбусным прыпынку. Мы вярталіся зь першага ўстаноўчага сходу «Беларускага мартыралёгу». Усе былі ўзрушаныя. Такой падзеі, такога ўзрушэньня ні я, ні ён за сваё жыцьцё ня памятаем. «Такая рашучасьць, такая рашучасьць! — адно казаў ён. — Анё! Такога мы і ў 20-я гады ня ведалі, — працягваў у тралейбусе. — Гэта ж так сьмела адхілілі ад мікрафона цэкоўца».

З намі ў тралейбусе ехала і Ганна Сурмач. Праз усю дарогу мы адно толькі дзяліліся ўражаньнямі ад гэтага сходу. «Я шчасьлівы, — казаў Янка, — што дажыў да гэтай пары…»

Больш пра сход ён не гаварыў, але па вачах было відаць: узрушаны ён быў моцна. Мусіць, ехаў і згадваў, якія мужныя былі Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк. Больш за ўсё яго, пэўна, уразіла, як яны не дазволілі камусьці з ЦК сарваць сход, адціснулі яго ад мікрафона. Такога яшчэ ніколі не было, каб нехта ды запярэчыў цэкоўцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0