У сталіцы Бэльгіі, на пляцы Шумана, пачалася акцыя трох беларускіх палітычных уцекачоў.

Яны абвесьцілі галадоўку, патрабуючы вызваленьня палітзьняволеных у Беларусі ды стварэньня міжнароднай камісіі ў справе зьнікненьня ў Беларусі палітыкаў і журналістаў. Галадоўшчыкі трымаюць плякаты з партрэтамі палітвязьняў і надпісамі-па ангельску «Свабоду палітзьняволеным», «Яны сядзяць у турмах таму, што хацелі будаваць у Беларусі дэмакратыю», «Патрабуем стварыць міжнародную камісію, каб дасьледаваць палітычныя справы зьнікненьняў у Беларусі». Хлопцы заяўляюць, што будуць працягваць акцыю, пакуль ім ня стане дрэнна, — за іх станам здароўя будзе сачыць доктар-беларус з Антвэрпэну.

У ноч на 9 лістапада брусэльская паліцыя не дазволіла хлопцам застацца на пляцы, вытлумачыўшы гэта складанай абстаноўкай у Брусэлі начамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0