Другія

У мінулыя выходныя ў Фінляндыі наймацнейшыя хакейныя каманды Эўропы змагаліся за Кубак Кар’ялы. У гэты час нацыянальная зборная Беларусі брала ўдзел у другім этапе розыгрышу турніру для камандаў другога эшалёну — «Эўрапейскім хакейным выкліку». У турніры, што прайшоў на новай радзіме Славаміра Адамовіча, апроч беларусаў і гаспадароў брала ўдзел таксама зборная Даніі. Беларусы якраз і перамаглі датчан зь лікам 4:1, аднак прайгралі нарвэжцам зь лікам 0:4. У выніку занялі другое месца.

Наступны этап Эўравыкліку з удзелам суайчыньнікаў мае прайсьці ў лютым у Менску з удзелам Украіны, Эстоніі і Польшчы. У гэты ж час наймацнейшыя каманды сьвету будуць браць удзел у Белай Алімпіядзе ў Турыне.

Як летась

Берасьцейскі гандбольны клюб імя А.Мяшкова завяршыў выступленьні ў Лізе чэмпіёнаў. На рахунку БГК адна перамога і пяць паразаў. У апошняй гульні, што прайшла 13 лістапада, берасьцейцы ў менскім Палацы спорту перамаглі плоцкую «Віслу» зь лікам 28:22. Аднак матч ужо нічога не вырашаў.

Піраміда ў Менску

У сталіцы прайшоў фінал Кубку Эўропы па більярдным спорце ў разрадзе «піраміда». Перамог украінец Аляксандар Бойка, які ў фінале абыграў яшчэ аднаго прадстаўніка Ўкраіны Арцёма Маісеенку. Трэцяе месца — у беларуса Аляксандра Касьцюкаўца. Падчас фінальнага этапу прайшоў таксама турнір па «біліі» — адмысловым більярдным шоў на прызы жодзінскага майстра па вытворчасьці кіёў Сяргея Каюкова.

Галоўнае спаборніцтва сэзону — чэмпіянат сьвету з 23 па 27 лістапада ў Казахстане.

АР, belapan.com, belta.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0