29.11.2012 / 22:02

Тозік: Чаму гэта тэхнічныя ВНУ выпускаюць эканамістаў і дзяржслужачых? Трэба спыніць набор а што Вы думаеце пра гэта? 12

Неабходна разгледзець пытанне аб спыненні набору на няпрофільныя спецыяльнасці ў навучальных установах. Такое меркаванне выказаў у чацвер, падводзячы вынікі пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі, прысвечанай пытанням правядзення ўступнай кампаніі ў 2012 годзе, віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, надышла пара аптымізаваць выдаткі, прааналізаваць, чаму ў рэгіёнах і Мінску знаходзяцца побач ўстановы адукацыі з дублюючымі адзін аднаго спецыяльнасцямі, факультэтамі.

«Трэба ўважліва прааналізаваць сітуацыю і па-гаспадарску Міністэрству адукацыі прыняць рашэнне аб магчымым спыненні набору на няпрофільныя спецыяльнасці ў некаторых навучальных установах», — мяркуе Анатоль Тозік.

У якасці прыкладу ён прывёў некалькі навучальных устаноў, у назвах якіх ёсць словы «аграрны», «політэхнічны», але пры гэтым яны выпускаюць юрыстаў, эканамістаў, спецыялістаў сферы абслугоўвання і нават рыхтуюць дзяржслужачых.

0
Нейкі чалавек / Адказаць
29.11.2012 / 23:13
Уга, спахапіліся. Раней яны гэтага ня бачылі. Пачакаем, мо ўбачаць яшчэ, што дурнёў з адзінаццацьцю баламі па ЦТ нельга браць у ВНУ.
0
лістапад / Адказаць
29.11.2012 / 23:23
Даўно пара спыніць усеагульную ўніверсітызацыю краіны.
0
Палітэх / Адказаць
30.11.2012 / 02:32
Дык, а хто прымушае ВНУ зарабляць, як хто зможа? Няма ў нашых палітэхах нанаў-лабараторый, з інструментаў толькі ПК. Сёння няма нават той лабараторнай базы для студэнтаў, што была раней. Пішы заяўкі - не пішы - да лямпачкі! Палітэхі працуюць на тым, што сто разоў разломана і згарэла і занава адрэстаўравана лабарантамі. І яшчэ вымушаны САМІ ЗНАЙСЬЦІ 50% паза-бюджэту.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру