Мікалай Статкевіч напісаў у лісце, што ведае пра шматлікія спробы сяброў пераслаць яму кнігі. Але ж, на жаль, атрымаць іх ён не можа, і таму просіць перадаваць іх жонцы, каб яна захавала для яго гэтую праяву салідарнасці — кнігі.

Працягваючы тэму захавання фізічнага здароўя і магчымасці бачыць сонца, Мікалай Віктаравіч узгадаў:

«Забыў напісаць — насамрэч, зараз на прагулку выводзяць, а палове на дзясятую, радзей — на пачатку адзінаццатай.
Але калі б нават сонца ў небе было відно, то на ўзроўні вачэй яно б зрабілася бачным апоўдні недзе напрыканцы лютага — сцены прагулачных дворыкаў дастаткова высокія. Праўда, мне дастаткова проста светлага неба».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?