У Гомелі 30 лістапада каля 12:00 ўзніклі праблемы ў абанентаў аператара мабільнай сувязі Velcom. Званкі ў гэтым рэгіёне не праходзілі ні ўнутры сеткі, ні з іншых сетак на сетку Velcom.

У прэс-службе кампаніі пацвердзілі наяўнасць тэхнічных праблем у сеткі аператара ў Гомелі.

«Тэхнічная служба разбіраецца з праблемай.
Афіцыйнае паведамленне будзе апублікавана некалькі пазней», — сказалі ў прэс-службе.

Тым часам каментар ад імя velcom з’явіўся і ў сацыяльнай сетцы twitter: «Просім прабачэння за экстраную сітуацыю са сувяззю ў Гомелі. Наша тэхслужбай экстрана вырашае праблему. Гэта ўсё, што цяпер можна сказаць».

***

Як паведамляюць чытачы, сувязь была адноўлена ў 13:40.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?