Былы палітвязень стаіць на прэвентыўным уліку. І ў чацвер ён пайшоў адзначацца ў
«Я, вядома, паспеў паведаміць адвакату, а пасля таго ў мяне забралі тэлефон і адвезлі ў РАУС. У РАУСе я прасядзеў дзве гадзіны — чакаў, пакуль вызваліцца следчы.
Пасля за пяць хвілінаў у мяне ўзялі тлумачэнні і адпусцілі. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з тым, што я маю непагашаную судзімасць, і такім чынам мяне правяралі».
Кур’ёз сітуацыі ў тым, што на час нападу на амбасаду Яроменак быў затрыманы за абліты валяр’янкай помнік Леніна і сядзеў у Маскоўскім РАУС.
Нагадаем, нядаўна з’явіліся паведамленні, што міліцыянты апытваюць анархістаў, якія праходзілі па справе нападу на расійскую амбасаду. Аднак іншых маладафронтаўцаў, акрамя Яроменка, пакуль не дапытвалі.