Узровень беспрацоўя ў краінах еўразоны дасягнуў новага рэкорду — амаль 12%. Такім чынам, цяпер у еўрапейскіх краінах без працы застаюцца 18,7 млн чалавек.

І хоць у працэнтных адносінах рост за апошні месяц быў нязначным — каля 0,1%, у абсалютных лічбах колькасць беспрацоўных павялічылася амаль на 200 тысяч чалавек.

Сітуацыя ў розных краінах значна адрозніваецца.
Напрыклад, у Грэцыі і Іспаніі амаль чвэрць працаздольнага насельніцтва засталася без працы. У той жа час у Нямеччыне і Аўстрыі ўзровень беспрацоўя складае каля 5%.

Акрамя таго, у Іспаніі і Грэцыі, якія апынуліся ў цэнтры еўрапейскага крызісу, больш за палову непрацуючага насельніцтва — людзі маладзейшыя за 25 гадоў. Сярод моладзі ўзровень беспрацоўя ў гэтых краінах складае амаль 60%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?