Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада 2012 года склаў 121,8 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 5,5 трлн. рублёў, ці на 4,7%.

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, павелічэнне дзярждоўгу за кастрычнік гэтага года ў асноўным абумоўлена ростам унутранага доўгу.

Унутраны дзяржаўны доўг з пачатку 2012 года павялічыўся на 980,6 млрд. рублёў, па стане на 1 лістапада склаўшы 18,8 трлн. рублёў пры ўстаноўленым ліміце 34 трлн. рублёў.

Павелічэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе абумоўлена аслабленнем курсу беларускага рубля і эмісіяй дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый.

Знешні дзярждоўг па стане на 1 лістапада склаў 12,1 млрд. даляраў ЗША пры ўстаноўленым ліміце 14,3 млрд. даляраў, павялічыўшыся з пачатку года на 275,6 млн. даляраў ЗША.

Павелічэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе ў асноўным абумоўлена прыцягненнем крэдытаў МБРР, АКФ ЕўрАзЭС і банкаў Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?