01.12.2012 / 09:36

Андрэй Курэйчык атрымаў білет Саюза пісьменнікаў 8

«Спадзяюся быць і беларускамоўным аўтарам».

Папулярны сцэнарыст уступіў у Саюз беларускіх пісьменнікаў.

— Гэта саюз са слаўнай гісторыяй, са слаўнымі пісьменнікамі. Саюз незалежны, што для мяне прынцыпова.

— тлумачыць свой выбар Курэйчык. — Хачу падтрымаць гэтую арганізацыю, у тым ліку і нейкімі сваімі дзеяннямі. Думаю, што магу быць карысны ёй.

Па словах сцэнарыста, ніхто не выступіў супраць яго ўступлення на галасаванні.

— Мне далі рэкамендацыі Уладзімір Арлоў, Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін.

Наколькі ведаю, гэта было адкрытае адзінагалоснае рашэнне Рады, на якім члены прагаласавалі за маё ўступленне. І я ім удзячны.

Большасць аўтараў СБП — беларускамоўныя. Ці не пачне Курэйчык пісаць на роднай мове?

— У мяне ёсць пераклады п’ес на беларускую мову, і частка з іх ідзе па-беларуску, нават большая частка. У Купалаўскім тэатры, у Нацыянальным тэатры ў Віцебску, у Тэатры беларускай драматургіі. І ўсё што тычыцца беларускага рынку — я збіраюся пісаць па-беларуску. Проста я ў быце выкарыстоўваю рускую мову больш, бо мне так лягчэй.

Але ў літаратуры я ўсё-ткі спадзяюся быць у тым ліку і беларускамоўным аўтарам.

Сяргей Макарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мікола / Адказаць
01.12.2012 / 09:58
Як сказаў адзін актор: усё, што робім мы ў жыцці, аддаецца рэхам у Вечнасці... Малайчына. Так трымаць...
0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
01.12.2012 / 10:03
Мікола напiсаў(ла) 1 снежня 2012 у 9:58 Як сказаў адзін актор: усё, што робім мы ў жыцці, аддаецца рэхам у Вечнасці... Малайчына. Так трымаць... -------- Вы пра партбілет?
0
архіварыюс / Адказаць
01.12.2012 / 10:41
Мэнсан, а вы маеце сумніў наконт таго, ці адбілася і аддалася ў Вечнасьці тое, што рабіла партыя (напрыклад, Леніна-Сталіна) колькі год? Дык яе ж даўно няма, а звон ідзе дасюль, і - галоўнае - ЯК ідзе!!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру