30.11.2012 / 22:38

Саўка ды Грышка revisited дадаўся стары, гістарычны тэкст і стары запіс Данчыка 24

Спявае Аляксандра Няхай. Яна брала ўдзел у адборы на «Еўрабачанне», але не прайшла. А кліп душэўны.

Дарэчы, не ўсе ведаюць, што ў гэтай песні ёсць два тэксты. Гістарычна гэта была рэлігійная, калядная песня. А ў 1920-х Янка Купала перарабіў тэкст на нерэлігійны, каб яе маглі выкарыстоўваць у савецкіх школах.

Менавіта тэкст, адаптаваны на аснове Купалавага, і змяшчалі ў знаёмых нам кнігах, яго спявалі «Песняры» і тут спявае Няхай. Вось гэты тэкст.

Саўка ды Грышка ладзілі дуду
Павесяліцца ды прагнаць нуду.
Ду-ду-ду, ду-ду-ду,
Ды прагнаць нуду.

Як разышліся музыкі, гу-га!
Згінула гора, згінула туга.
У-га-га, у-га-га,
Згінула туга.

Дзедка старэнькі, ёмкі ўзяўшы жмут,
Кіем на дзверы паказаў ім тут.
Ту-ту-ту, ту-ту-ту,
Паказаў ім тут.

Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,
Толькі не страшце малога хлапца.
Го-ца-ца, го-ца-ца,
Малога хлапца.

А гістарычны тэкст гучаў так:

Саўка ды Грышка ладзілі дуду
Павесяліцца з ёй на Каляду.
Ду-ду-ду, ду-ду-ду,
З ёй на Каляду.

Як разышліся музыкі, гу-га!
Згінула гора, згінула туга.
У-га-га, у-га-га,
Згінула туга.

Дзедка старэнькі, ёмкі ўзяўшы жмут,
Кіем на дзверы паказаў ім тут.
Ту-ту-ту, ту-ту-ту,
Паказаў ім тут.

Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,
Толькі не страшце Езуса-хлапца.
Го-ца-ца, го-ца-ца,
Езуса-хлапца.

Вось песня са старым тэкстам у выкананні Данчыка:

0
віКніК / Адказаць
30.11.2012 / 23:01
Цзнзуру не прайшоў радок "Павесяліцца ды прагнаць Нуду"
0
мальвина / Адказаць
30.11.2012 / 23:03
Не, ну вы кошмарите. Это называется песней? Какой тут текст? Может его писали бабульки на печке, которым уже за.., имею в виду за сто лет? Можа гэта паэма якая лепш назваць. Кнехтик, лучше бы ваши стихи использовали в качестве текста для песен. Рэд. Гэта вельмі-вельмі папулярная дзіцячая песня, народная. Яе ўсе дзеткі беларускія спявалі і спяваюць.
0
мальвина / Адказаць
01.12.2012 / 00:13
Если так, прошу прощения, видно эту тему я запустила, хотя сама имею музыкальное образование.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру