Адноўленая вокладка — праца рэстаўратара Уладзіміра Кіслага.

Адноўленая вокладка — праца рэстаўратара Уладзіміра Кіслага.

Рэшткі кнігазбору базылянаў.

Рэшткі кнігазбору базылянаў.

Метрычная кніга нараджэнняў і шлюбаў, 1705—1715 гг.

Метрычная кніга нараджэнняў і шлюбаў, 1705—1715 гг.

Познія выданні, сярод іх — эмігранцкі малітоўнік а. Льва Гарошкі, Рым, 1946 г.

Познія выданні, сярод іх — эмігранцкі малітоўнік а. Льва Гарошкі, Рым, 1946 г.

Прывілей з аўтографам караля Уладзіслава IV Вазы і пячаткай з Пагоняй, 1647 г.

Прывілей з аўтографам караля Уладзіслава IV Вазы і пячаткай з Пагоняй, 1647 г.

У бібліятэцы францішканскага кляштара ў Гродне ў ХVІІІ ст. налічвалася 500 тамоў, на пачатку ХХ ст. — некалькі тысяч. Пасля вайны сляды збору згубіліся.

Манахі частку кніг здолелі схаваць. Адзін з такіх схронаў нядаўна і адшукаў ксёндз Юзаф Макарчык.
Калекцыя старадрукаў ХVІ-ХХ ст. выстаўляецца ўпершыню.

Сярод рэдкіх выданняў: скрыпторыі (рукапісныя кнігі), зборнікі дакумантаў, Бібліі, малітоўнікі, казані, працы па тэалогіі, а таксама свецкіх навуках.

Ці не самы каштоўны экспанат — зборнік дакументаў і прывілеяў ХVІ- ХVІІ ст., які належаў шляхецкаму роду Копцяў.

«Сярод дакументаў

трапляюцца прывілеі, уласнаручна падпісаныя каралём Рэчы Паспалітай Уладзіславам Вазам
, — распавядае супрацоўніца бібліятэкі. — Больш раннія дакументы ХVІ ст. напісаныя старабеларускай, больш познія, ХVІІ- ХVІІІ ст., — ужо па-польску».

Мова большасці кніг — лаціна, толькі потым ідзе польская. Па-старабеларуску толькі дакументы. Больш познія выданні ХХ ст. — на беларускай ды расейскай.

Месцы выдруку самыя розныя: ад Венецыі да Нясвіжскіх друкарняў Радзівілаў.

«Для свайго веку кнігі вельмі добра захаваныя. Скураныя пераплёты не пашкоджаныя, тытульныя лісты на месцы. Вокладку аднаго з фаліянтаў, дзе прысутнічалі металічныя накладкі, аднаўляў наш вядомы гродзенскі рэстаўратар Валодзя Кіслы», — кажа бібліятэкарка.

Асобнай палічкай выстаўленыя рэдкія тамы з кнігазбору ўніяцкага ордэна айцоў базыльянаў.
Пасля ліквідацыі Уніі ў 1839 усе кнігі базыльянаў звозіліся ў Жыровіцкі манастыр, адкуль найлепшыя траплялі ў Маскву, Пецярбург ды Вільню, а рэшта — у вогнішча. У Беларусі засталіся адзінкі.

Выстава працуе апошнія дні, аднак пры жаданні паспець схадзіць можна.

Афіцыйнае закрыццё прыпадае на 1 снежня, тым не менш супрацоўнікі запэўніваюць, што рарытэты яшчэ крыху пастаяць.

Вялікай загадкай застаецца, як у кнігазбор трапіў малітоўнік «Божым шляхам» айца Льва Гарошкі, выдадзены ў 1946 годзе. Значыць, кнігі пранікалі ў Савецкі Саюз нават у тыя бязмежна змрочныя часы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?