Збой у паліцэйскай інфармацыйнай сістэме Польшчы (аналаг беларускай аўтаматызаванай сістэмы пагранічнага кантролю.) прывёў да вялікіх чэргаў на беларуска-польскай мяжы.

Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, праблемы на мяжы пачаліся яшчэ 30 лістапада. «Пропуск ідзе вельмі марудна і на ўезд, і на выезд», — сказаў ён.

Паводле даных пагранічнікаў,

на 7.00 1 снежня ў «Брузгах» на выезд стаяла 450 легкавых аўтамабіляў (рэкорд за ўвесь час функцыянавання пункта пропуску), у «Бераставіцы» — 150, «Брэст-Цярэспаль» — 150, «Дамачава» — 75, «Пясчатцы» — 80.

Аналагічная сітуацыя назіраецца і на ўезд у Беларусь: машыны стаяць у чарзе па восем гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?