Праваабаронца Алесь Бяляцкі змог пазваніць дамоў з Бабруйскай калёніі,
дзе адбывае 4,5 году паводле прысуду за ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы, якія насамрэч былі дапамогай пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. Жонка Бяляцкага Натальля Пінчук кажа, што Алесь ужо ведаў пра тое, што 26 лістапада судовыя выканаўцы вывезьлі з офісу «Вясны» ўсю маёмасьць і апячаталі офіс. Адкуль яму было пра гэта вядома, Натальля ня ведае.

Пінчук:

«Размова была ў асноўным пра нашы сямейныя справы. На здароўе ён ня скардзіўся, голас у яго бадзёры. Калі можна лічыць тое, што ён знаходзіцца ў зьняволеньні, нармальным, то ўсё ў яго нармальна».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?