30 лістапада, у 22.00, у рэанімацыі нейрахірургічнага аддзялення БСМП памерла 17-гадовая дзяўчынка, якая трапіла пад колы аўтамабіля каля філіяла БДУ.
Першакурсніца была дастаўлена ў бальніцу з цяжкімі траўмамі, у тым ліку і з пераломам асновы чэрапа. Дактары змагаліся за яе жыццё, ёй была праведзена складаная аперацыя. Амаль суткі яна правяла ў коме.
30 лістапада ў 22.00 Аня памерла. Ёй было 17 гадоў.
Нагадаем, аварыя адбылася 29 лістапада непадалёк ад філіяла БДУ, на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Курчатава. Дзяўчына выйшла з аўтобуса на прыпынку грамадскага транспарту і сабралася перасякаць праезную частку, калі яе збіў Peugeot 406.
Кіроўца не змог патлумачыць, як гэта адбылося.