У Мінску каля школаў і гімназій пачынаюць усталёўваць дарожныя знакі 3.2 «Рух забаронены» і 3.24.1 «Абмежаванне максімальнай хуткасці» (5 км/г).
Справа ў тым, што на пад'ездах да некаторых навучальных установаў у свой час былі выстаўленыя, часцей за ўсё самавольна, знакі 3.1 «Уезд забаронены», што не зусім да месца. Бо пад «цэглу» ў прынцыпе нельга заязджаць, у тым ліку і кіроўцам, якія штодня падвозяць да школ прадукты харчавання або забіраюць смецце. Выходзіць, яны парушаюць правілы дарожнага руху. Таму ў ДАІ вырашылі дэмантаваць «цагліны», а замест іх ўсталяваць знак «Рух забаронены». Дарэчы,
пад гэты знак, згодна з Правіламі дарожнага руху, могуць ехаць транспартныя сродкі дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахільнай белай паласой на бартах, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя ў пазначанай зоне, а таксама транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?