Даўжыня затора на трасе М10 «Расія» ў Цвярской вобласці складае каля 55 км.
Для ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства ў рэгіёне працуюць дадатковыя нарады ДПС, ратавальнікаў, уборачнай тэхнікі.
Прычынай надзвычайнай сітуацыі на трасе стала рэкордная колькасць ападкаў, якія выпалі ўвечары 30 лістапада.
Як паведамляюць расійскія СМІ, у нядзелю сітуацыя на трасе ўскладнілася тым, што аўтамабілі былі вымушаныя саступіць дарогу снегаўборачнай тэхніцы. Рух па адной з галоўных транспартных артэрый Расіі быў паралізаваны, сувязь паміж Пецярбургам і Масквой спынілася.
Раней дальнабойнікі заявілі, што даўжыня затору складае каля 200 км, і аўтамабілі расцягнуліся ад Кліна да Таржка.
Чуткі абверг прадстаўнік прэс-службы Дзяржаўтаінспекцыі МУС Расіі. Паводле яго інфармацыі дарога расчышчаная ў абодва бакі па адной паласе, легкавы транспарт едзе нармальна, а вось фуры ідуць цяжка, з хуткасцю прыкладна 5–10 кіламетраў у гадзіну.

Ліквідаваць затор на трасе абяцаюць да раніцы панядзелка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?