Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за адмену штогадовай іміграцыйнай візавай латарэі і перадачу гэтых іміграцыйных віз замежным студэнтам, якія атрымліваюць у ЗША ступені вышэй бакалаўра па прыродазнаўчых, дакладных і тэхнічных навуках.

За прыняцце законапраекта прагаласавала 245 кангрэсменаў супраць 139.

«Прыняцце законапраекта 245 галасамі супраць 139 стала першай праверкай для плана Рэспубліканскай партыі паступова разабрацца з іміграцыяй, і хоць законапраект прайшоў, процідзеянне дэмакратаў паказвае, што гэтаму плану яшчэ трэ будзе сутыкнуцца з сур’ёзнымі перашкодамі», —
сказана ў паведамленні Washington Times.

Афіцыйна галоўным аргументам на карысць законапраекта было тое, што ён аблегчыць выдачу грын-карт людзям, якія вывучаюць прыродазнаўчыя навукі, тэхналогіі і інжынерную справа, хоць, як перадае выданне, барацьба ў асноўным ішла вакол рэспубліканскіх планаў адмяніць іміграцыйную візавую латарэю, якую рэспубліканцы лічаць рассаднікам махлярства.

Нагадаем,

латарэя прадугледжвае выпадковую выдачу іміграцыйных візаў з мэтай даць людзям, якія жывуць у краінах, з якіх у ЗША прыбывае мала імігрантаў, шанец пераехаць у Амерыку. Кожны год на 55 тысяч віз па гэтай праграме прэтэндуюць мільёны патэнцыйных імігрантаў,
і некаторым шанцуе, як, напрыклад, народжанай ва Украіне галівудскай акторцы Міле Куніс.

Разам з тым, кіраўнік Юрыдычнага камітэту Палаты прадстаўнікоў ЗША Ламар Сміт, які напісаў законапраект, лічыць, што візавая латарэя заахвочвае махлярства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?