У чачэнскім горадзе Шалі прайшла ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы пад будаўніцтва мячэта імя кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзана Кадырава, паведамляе прэс-служба ўрада ЧР.

Старшыня Савета Алімаў рэспублікі Хож-Ахмед Кадыраў адзначыў, што рашэнне аб будаўніцтве храма было прынята па шматлікіх просьбах жыхароў Чачні.

«У рэспубліцы створаны ўмовы і забяспечана свабода для вывучэння і вызнаньня Іслама. Тут перманентна ўводзяцца ў эксплуатацыю мячэты, медрэсэ, школы Хафізаў. Ва ўсіх дзяржаўных установах рэгіёну функцыянуюць пакоі для малітваў. І гэта вынік намаганняў нашага лідара Рамзана Кадырава. Чачэнскі народ цэніць гэта. І будаўніцтва мячэта імя кіраўніка рэспублікі ініцыявалі менавіта ўдзячныя жыхары», - сказаў кіраўнік Савета Алімаў.

Праект мячэта імя Кадырава распрацаваны узбекскімі архітэктарамі.
Будаўніцтва храма, змяшчальнасць якога складзе каля дзесяці тысяч чалавек, плануецца завяршыць на працягу трох гадоў, адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?