Інцыдэнт адбыўся ў бары, які знаходзіцца побач з Батанічным садам і пасольствам Ірландыі. Паводле папярэдніх звестак, бойка адбылася з-за спрэчкі фанатаў маскоўскага «Дынама», якія глядзелі ва ўстанове трансляцыю матчу гэтай каманды, з англамоўнымі наведвальнікамі.

У бойцы ўдзельнічалі каля двух дзясяткаў чалавек.

У выніку пацярпеў 36-гадовы грамадзянін ПАР, а таксама грамадзяне Беларусі: Андрэй Гоман (22 гады), Сяргей Пасноў (21 год) і Сяргей Захарцаў (42 гады). Апошні быў шпіталізаваны ў НДІ імя Скліфасоўскага, а двум іншым беларусам медыцынская дапамога была аказана на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?