Вікторыя Азаранка з галоўным трафеем Australian Open

Вікторыя Азаранка з галоўным трафеем Australian Open

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая завяршыла 2012 год на першым радку жаночага сусветнага тэніснага рэйтынгу, устанавіла новы рэкорд Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) па колькасці прызавых, заробленых за адзін сезон.

Вікторыя Азаранка, у 2012 годзе выйграла шэсць турніраў, зарабіла $ 7 млн 923 тыс. 920 даляраў. З іх у адзіночным разрадзе — $ 7 312 651, у парным — $ 7 130 і ў міксце — $ 4 139.

Усяго ж за прафесійную тэнісную кар’еру Вікторыя Азаранка зарабіла $ 16 857 277 прызавых.
Атрымліваецца, што ў 2012 г. беларуска зарабіла амаль столькі ж, колькі за ўсе папярэднія — з 2004 года.

Такім чынам, Вікторыя Азаранка пабіла папярэдні рэкорд па колькасці прызавых за сезон, усталяваны ў 2009 годзе амерыканкай Серэнай Уільямс — $ 6 545 586.

І гэта нягледзячы на ​​тое, што Серэна ў гэтым сезоне таксама палепшыла сваё дасягненне, зарабіўшы $ 7 045 975.
Пяцёрка самых паспяховых у фінансавым плане тэнісістак планеты па выніках 2012:

1. Вікторыя Азаранка (Беларусь) — $ 7 923 920

2. Серэна Уільямс (ЗША) — $ 7 045 975

3. Марыя Шарапава (Расія) — $ 6 508 296

4. Агнешка Радваньска (Польшча) — $ 4 101 542

5. Сара Эрані (Італія) — $ 3 110 636.

Нагадаем, што ў 2012 годзе Вікторыя Азаранка заваявала таксама два медалі на Алімпіядзе ў Лондане, стаўшы бронзавай медалісткай у адзіночным разрадзе і выйграўшы золата ў міксце з Максімам Мірным.

Памер устаноўленых дзяржавай прызавых за алімпійскія медалі для беларусаў на Гульнях у Лондане складаў $150 тыс. — за золата, $75 тыс. — за срэбра, $50 тыс. — за бронзу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?