Трое рыбакоў перакуліліся ў лодцы падчас рыбалкі на рацэ Дняпро непадалёк ад горада Лоеў у Гомельскай вобласці. Аднаго з іх выратаваць не ўдалося.

На дапамогу да тапельцаў аператыўна прыбылі работнікі Таварыства выратавання на водах. З вады ўдалося дастаць усіх. Аднак адзін з пацярпелых — 48-гадовы рыбак — ужо не падаваў прыкмет жыцця. Брыгада хуткай дапамогі канстатавала гібель мужчыны.

Двое іншых рыбакоў — 33-гадовы і 25-гадовы — шпіталізаваныя ў раённую бальніцу з дыягназам «Агульнае пераахаладжэнне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?