Крыстал Харыс.

Крыстал Харыс.

Заснавальнік вядомага амерыканскага мужчынскага часопіса Playboy, 86-гадовы Х’ю Хефнер паспрабуе зноў звязаць сябе законнымі повязямі шлюбу з 26-гадовай нявестай, якая раней збегала ад яго перад самым вяселлем.

Фотамадэль Крыстал Харыс у чэрвені 2011 года адмовілася выходзіць замуж за Хефнера, які старэйшы за яе на 60 гадоў. Такое рашэнне яна прыняла за чатыры дні да вяселля, якое планавалася правесці з размахам у легендарным будынку Playboy Mansion у прысутнасці 300 гасцей. Праз год пара памірылася, і Харыс зноў стала жыць разам з Хэфнерам.

У пары цяпер добрыя стасункі, і яны «нядаўна вырашылі паспрабаваць зноў выпрабаваць пачуцці і ажаніцца».
На вяселлі, пра дату якога не паведамляецца, будуць прысутнічаць «толькі блізкія сябры і чальцы сям’і».

У пачатку 2010 года Хефнер завяршыў шлюбаразводны працэс са сваёй другой жонкай Кімберлі Конрад. Першы шлюб Хефнера скончыўся разводам у 1959 г.

Часопіс Playboy з’яўляецца адным з самых вядомых у свеце брэндаў. Першы нумар выдання выйшаў 51-тысячным накладам у снежні 1953 г. Зараз Playboy выпускаецца на розных мовах ва ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?