Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч сваім указам пацвердзіў адстаўку кабінета міністраў на чале з Мікалаем Азаравым. Згодна з пастановай, урад будзе выконваць свае абавязкі да новага размеркавання міністэрскіх партфеляў.

«У сувязі з выбраннем мяне народным дэпутатам Украіны, у адпаведнасці з часткай другой артыкула 115 Канстытуцыі Украіны, артыкула 15 закона «Аб Кабінеце міністраў Украіны «заяўляю аб сваёй адстаўцы», — адзначыў Азараў ў сваім звароце да прэзідэнта.

28 кастрычніка некалькі міністраў прайшлі ў новы склад Вярхоўнай Рады, у сувязі з чым ім было прапанавана пакінуць пасады ў Кабінеце міністраў у адпаведнасці з украінскай Канстытуцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?