03.12.2012 / 14:31

У Івацэвіцкім раёне невядомы абакраў царкву Успення Прасвятой Багародзіцы 1

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 1 снежня ў Івацэвіцкі РАУС звярнуўся настаяцель храма, размешчанага ў вёсцы Быцень. Святар сказаў, што невядомы пранік у храм і ўчыніў адтуль крадзеж.

Устаноўлена, што з 15.00 28 лістапада па 8.30 1 снежня зламыснік, адціснуўшы металічныя петлі ўваходных дзвярэй царквы, выкраў іконы Раства Прасвятой Багародзіцы, Божай Маці Ціхвінскай, Божай Маці, а таксама крыж з металу жоўтага колеру ў ківоце і хрысцільную скрыню з латуні.

Міліцыя просіць грамадзян, якія штосьці ведаюць пра гэтае злачынства, патэлефанаваць па нумары 102 або 7265217, 2007748 («МТС»), 801645-2-46-44.

0
mikola ramanau / Адказаць
03.12.2012 / 14:48
*ne dobry czalavek*......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру