Абвінавачаны ў здрадзе дзяржаве Андрэй Гайдукоў знаходзіцца ў следчым ізалятары № 2 Віцебска. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго таварыш, лідар незарэгістраванага аб’яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў» Яўген Канстанцінаў.

Ён сказаў, што сёння суд будзе разглядаць хадайніцтва Гайдукова аб змене яму меры стрымання. «Хутчэй за ўсё, інфармацыя пра вынікі будзе блізу вечара», — сказаў Канстанцінаў.

Намеснік старшыні «Саюза маладых інтэлектуалаў» 22-гадовы Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у Віцебску 8 лістапада «ў момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы», паведаміў Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ. У дачыненні да Гайдукова распачата справа на падставе ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці). Згодна з гэтым артыкулам яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?