Гэтым разам гаворка ідзе пра кіроўцу экскаватара Леаніда Дубаносава, ад якога адміністрацыя прадпрыемства, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, патрабуе ў самы бліжэйшы час вызначыцца, ці будзе ён надалей плаціць сяброўскія складкі ў гэты прафсаюз праз бухгалтэрыю «Граніта».

У выпадку, калі Дубаносаў не адмовіцца ад сяброўства ў незалежным прафсаюзе, прадстаўнікі адміністрацыі паабяцалі знайсці падставы, каб скасаваць з ім працоўны кантракт. Варта заўважыць, што Леанід працуе на прадпрыемстве «Граніт» ужо больш за дзесяць гадоў і раней ніколі не меў заўвагаў з боку кіраўніцтва, а зараз прэтэнзіі з’яўляюцца амаль кожны дзень. Дубаносаў наўпрост звязвае гэта са сваім удзелам у мясцовай суполцы Беларускага незалежнага прафсаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?