03.12.2012 / 15:25

Барозу верыць у еўрапейскую будучыню Малдовы

«Важнасць Малдовы як партнёра ЕС расце, і ЕС зацікаўлены ў тым, каб Малдова атрымала ўсе перавагі ад сваіх смелых інвестыцый у структурныя і палітычныя рэформы,»
— заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэл Барозу падчас візіту ў гэтую краіну.

Па яго словах, на саміце «Усходняга партнёрства», які пройдзе ў лістападзе 2013 года ў Вільні, плануецца падпісаць пагадненне аб асацыяцыі Малдовы і ЕС, а таксама пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю.

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру