У Баранавіцкім раёне ў ДТЗ пацярпелі два супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 2 снежня прыблізна ў 18.00 на трасе Баранавічы — Навагрудак непадалёк ад гарадскога пасёлка Гарадзішча супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, якія ажыццяўлялі нагляд за дарожным рухам, спрабавалі спыніць аўтамабіль «Шкода-Актавія» з літоўскімі нумарамі.

Кіроўца праігнараваў патрабаванне спыніцца. Ён павялічыў хуткасць і пачаў уцякаць, не рэагуючы на неаднаразовыя патрабаванні спыніцца па гучнагаварыцелі.

У 18.10 падчас пераследу «Шкоды» ў Гарадзішчы на вуліцы Едунова на закругленні дарогі кіроўца службовага аўтамабіля «ВАЗ-2170» не справіўся з кіраваннем, і транспартны сродак перакуліўся. У выніку ДТЗ інспектар ДАІ 1988 года нараджэння, які быў за рулём «ВАЗа», атрымаў удары пазваночніка і мяккіх тканак спіны, а яго калега 1983 года нараджэння, які ехаў з ім, — закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу, выцятую рану правай рукі.

Пацярпелыя змешчаны ў бальніцу ў Баранавічах
.

Як зазначыла Сахарчук, сёлета ў вобласці гэта першае ДТЗ з удзелам супрацоўнікаў службовага транспарту Дзяржаўтаінспекцыі.

«Шкода-Актавія» была затрыманая за кіламетр ад месца ДТЗ, яе кіроўца збег.
«Вядуцца яго пошукі, — сказала Сахарчук. — Устаноўлена, што на гэтым аўтамабілі 29 лістапада беларуска-літоўскую мяжу перасякаў грамадзянін Літвы 1949 года нараджэння».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?